Школа Apprenticeship Challenge шукае 20 мэтанакіраваных маладых людзей, якія жадаюць паглыбіць свае навыкі ў сацыяльным прадпрымальніцтве і здзейсніць уласны сацыяльны праект.
Перыяд – 26 лютага – 7 траўня 2017 года. Лакацыя – Sinal do Vale (50 км ад Рыа-дэ-Жанейра), Бразілія.
Мэта праграмы – набыць навыкі ў рэалізацыі праектаў у галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва.
Удзельнікі школы будуць вучыцца на працягу 10 тыдняў у кампусе Sinal do Vale за пяцьдзесят кіламетраў ад Рыа-дэ-Жанейра. Падчас другой часткі праекту ўдзельнікам неабходна будзе вярнуцца на радзіму для ўвасаблення ў жыццё праекту з дапамогай цьютараў школы.
Да ўдзелу запрашаюцца таленавітыя маладыя людзі незалежна ад іх сацыяльнага, эканамічнага або адукацыйнага ўзроўню.
Патрабаванні да кандыдатаў
У школе могуць удзельнічаць кандыдаты:
- у якіх ёсць сацыяльны праект;
- якія гатовы правесці 10 тыдняў у Бразіліі для далейшай распрацоўкі свайго праекту;
- хто можа прысвяціць 10 месяцаў на ўвасабленне праекту ў жыццё;
- хто валодае навыкамі і досведам працы ў такіх галінах як, адукацыя, праца з персаналам, кіраванне праектамі, міжнароднае развіццё, устойлівасць;
- выдатнае веданне ангельскай мовы;
Як падацца
Для ўдзелу ў школе неабходна прытрымлівацца такіх крокаў:
- стварыць акаўнт карыстальніка;
- запоўніць 3 абавязковыя часткі заяўкі;
- падаць заяўку на разгляд;
- пасля заканчэння прыёму заявак арганізатары школы звяжуцца з кандыдатамі па электроннай пошце. Калі ваша заяўка пройдзе, вас запросяць на інтэрв’ю, якое праводзіцца па Skype;
Арганізатары звяжуцца з усімі, незалежна ад таго, была заяўка абраная ці не.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары прапануюць фінансавую дапамогу ўсім, хто мае ў ёй патрэбу.
Калі вам неабходна фінансавая дапамога, вы можаце запоўніць асобную заяўку. Калі вас адбяруць для ўдзелу ў школе, вы аўтаматычна атрымаеце індывідуальную, частковую або поўную стыпендыю.
Таксама арганізатары могуць выплаціць абмежаваную колькасць трэвел-грантаў.
Дэдлайн – 27 лістапада 2016 года.
Падрабязней пра ўмовы ўдзелу можна пачытаць на гэтым сайце.