Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і Цэнтр даследвання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць павучыцца ў Школе мэраў.
Так, у Беларусі зараз няма сапраўдных мэраў. Але ёсць месца для рэалізацыі жадання палепшыць свае гарады і мястэчкі, памкнення ўплываць на фармаванне мясцовых рашэнняў у інтарэсах тых, дзеля каго павінны гэтыя рашэнні прымацца.
Мэта школы – развіццё ведаў і навыкаў грамадскіх актывістаў з усіх рэгіёнаў Беларусі для эфектыўнага ўдзелу ў фарміраванні і рэалізацыі мясцовай палітыкі устойлівага развіцця, міжсектарным дыялогу і ўзаемадзеянні дзеля абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў.
Праграма Школы мэраў складаецца з чатырох сесій з інтэнсіўнымі тэарэтычнымі і практычнымі заняткамі, а таксама працы над індывідуальнымі і групавымі праектамі цягам 9 месяцаў:
- 1 сесія (Беларусь, 16-18 снежня 2016 года) – прынцыпы ўстойлівага развіцця і добрага кіравання, асновы публічнага адміністравання, мясцовае самакіраванне і грамадскія фінансы;
- 2 сесія (Літва, вясна 2017 года) – практычны досвед рэформаў на шляху да рынкавай эканомікі і сучаснага дзяржаўнага кіравання ў краінах Балтыі;
- 3, 4 сесіі (Беларусь, лета, восень 2017-га) – навыкі вядзення публічных дыскусій, падрыхтоўкі стратэгічных і юрыдычна значных дакументаў, прасоўвання і абароны грамадскіх інтарэсаў, працы са СМІ, працы ў камандзе і лідарства, кіравання праектамі.
Адбор у Школу мэраў будзе праводзіцца шляхам конкурсу па наступных крытэрах:
- узрост 20-35 год;
- досвед абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў на мясцовым узроўні;
- роля і прызнанне ў мясцовай супольнасці (рэкамендацыі ад лакальных НДА, органаў улады і кіравання, бізнеэу);
- матывацыя (як атрыманыя веды будуць выкарыстаны на практыцы).
Удзел у праграме Школы мэраў бясплатны. Працоўныя мовы – беларуская і руская.
Заяўку ў Школу мэраў трэба запоўніць да 25 лістапада па спасылцы.