26-27 лістапада ў Мінску адбудзецца сустрэча філіялаў Creative Commons* Беларусі і Ўкраіны.
*Creative Commons – гэта набор ліцэнзій, якія дазваляюць аўтару самому вызначаць, як будзе выкарыстоўвацца яго твор, і даюць магчымасць некамерцыйнага выкарыстання твору. Больш за мільярд твораў ужо распаўсюджваецца пад гэтымі ліцэнзіямі.
Падчас сустрэчы каманды будуць абменьвацца досведам, а таксама сумесна працаваць над стварэннем дапаможнікаў для ўладальнікаў сайтаў (блогаў, парталаў), а таксама музеяў.
Асноўная мэта – стварыць разуменне: як зрабіць сваю дзейнасць больш адкрытай, а кантэнт – больш устойлівым, выкарыстоўвачы ліцэнзіі Creative Commons.
Вынік сумеснай працы будзе распаўсюджаны сярод грамадскіх арганізацый, а ўдзельнікі мерапрыемства ўзбагацяцца ведамі і новымі знаёмствамі.
На сустрэчу запрашаюцца:
- музейныя супрацоўнікі;
- блогеры;
- юрысты;
- і проста валанцёры, якія на працягу 2-х дзён (субота-нядзеля) гатовыя актыўна дапамагаць справе.
З-за таго, што месца абмежавана, арганізатары раяць усім зацікаўленым запоўніць анкету да 20 лістапада.