Студэнты, выпускнікі і прафесійныя журналісты запрашаюцца да ўдзелу ў праграме стажыровак ад Thomson Reuters.
Летняя праграма інтэрнатуры ў 2017 годзе дае магчымасць працаваць у бюро ў Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Мехіка, Таронта, інш. Тэрмін стажыроўкі – 10 тыдняў.
Праграма стажыроўкі ўяўляе паскораны курс па асвятленні навін бізнесу і палітыкі. Прадугледжаны трэнінг перад пачатакам стажыроўкі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- досвед працы ў журналістыцы;
- скончыць мінімум 2 курсы ўніверсітэта.
Дэдлайн – 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.
Паводле by.odb-office.eu