Міжнароднае агенцтва па вывучэнні рака (Ліон, Францыя) Сусветай арганізацыі аховы здароўя запрашае навукоўцаў-пачатакоўцаў з любой краіны на трэнінг.
Працягласць стыпендыяльнай праграмы – 2 гады.
Мэта Агенцтва – спрыяць развіццю экспертызы ў галіне даследавання рака ў краінах з нізкімі і сярэднімі даходамі насельніцтва. Вітаюцца прапановы праектаў для вызначаных краін.
Сферы даследавання: эпідэміялогія, біястатыстыка, біяінфарматыка, малекулярная і клетачная біялогія, малекулярная генетыка, малекулярная паталогія, эпігенетыка.
Патрабаванні да кандыдатаў
- кандыдаты мусяць абараніць доктарскую і атрымаць ступень на працягу 5 апошніх гадоў;
- кандыдаты мусяць валодаць ангельскай на ўзроўні, неабходным для навуковай камунікацыі.
Працоўныя мовы – ангельская, французская.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары прапануюць стыпендыі ўдзельнікам.
Дэдлайн падачы заяўкі – 30 лістапада 2016 года.
Больш падрабязнасцей тут. Паводле ODB Brussels.