“Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў” запрашае актыўных студэнтаў 1-3 курсаў да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Акадэмія студэнцкага лідарства”.
Праграма будзе доўжыцца са снежня 2016-га па травень 2017-га і складацца з трох семінараў, адукацыйнага візіту і рэалізацыі ўласнага праекта:
- 1 семінар: уводзіны ў тэматыку студэнцкага руху і вышэйшай адукацыі ў Беларусі;
- блок па правах чалавека;
- 2 семінар: навучанне асновам праектнага мэнэджменту, кіраванні рызыкамі і планаванні дзеянняў для рашэння праблем ва ўніверсітэце;
- адукацыйны візіт: знаёмства з еўрапейскімі арганізацыямі студэнцкага самакіравання і грамадзянскай супольнасці;
- 3 семінар: развіццё навыкаў публічных выступаў і перамоў з адміністрацыяй, а таксама тэмы, абраныя ўдзельнікамі самастойна (напрыклад, SMM, інфармацыйная бяспека, самаматывацыя і г.д.).
Акрамя гэтага, на працягу ўсяго навучання будуць праводзіцца анлайн-заняткі.
Акадэмія запрашае на 4 факультэты: Правы студэнтаў, Якасць адукацыі, Студэнцкае самакіраванне і Публічныя кампаніі, кожны з якіх вядуць дасведчаныя ментары.
ЦРСІ прапануе 20 стыпендый для кандыдатаў. Для ўдзелу неабходна запоўніць форму ці даслаць ліст з апісаннем вынікаў, якія вы жадаеце атрымаць ад праграмы, на belstudacademy@gmail.com і пагутарыць з арганізатарамі анлайн ці вочна. 10 стыпендый размяркоўваецца паміж тымі, хто дашле ліст да 5 снежня, яшчэ 10 – паміж тымі, хто дашле яго да 12 снежня.
Больш падрабязную інфармацыю пра факультэты і ментараў Акадэміі можна знайсці на сайце studacademy.by ці на нашай старонцы ВКонтакте.
Прэзентацыі праграмы адбудуцца 4 і 11 снежня. Зарэгістравацца на мерапрыемства можна тут.