Журналісты з шасці краін Усходняга партнёрства запрашаюцца да ўдзелу ў трох 2-дзённых трэнінгах у Кіеве, Тбілісі і Кішынёве. Тэма практыкумаў – “Сучасная культураня журналістыка”.
Лектары курсу – вядучыя эксперты ў гэтай галіне:
- журналістка, якая ўзяла інтэрв’ю ў 12 нобелеўскіх лаўрэатаў – Майя Джаггі (Брытанія);
- арт-крытык з 18-гадовым досведам – Кацярына Батанава (Ўкраіна).
Удзельніка варкшопаў атрымаюць наступныя навыкі і перавагі:
- магчымасць ствараць тэксты под куратарствам вядомых лектараў;
- прафесійны аналіз журналісцкіх кейсаў лепшых сусветных выданняў;
- вывучэнне прагрэсіўных анлайн-інструментаў;
- магчымасць усталяваць партнёрскія стасункі з калегамі з краін Усходняга партнёрства;
- абмен досведам, а таксама новыя веды ў сферы крэатыўных індустрый.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.
Як падацца
Да ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анлайн-форму на рускай ці ангельскай мове.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- досвед у журналістыцы і цікавасць да асвятлення працы культурных і крэатыўных індустрый;
- якасць папярэдніх журналісцкіх і/ці крытычных матэрыялаў;
- жаданне дзяліцца атрыманымі ведамі ў сваёй краіне пасля вяртання з трэнінгаў;
- веданне ангельскай ці рускай мовы на ўзроўні, які дазволіць удзельнічаць у трэнінгу і выконваць заданні;
- гарантыя ўдзелу ва ўсіх этапах праекту.
Дэдлайн падачы заўякі – 17 снежня.
Пра вынікі будзе вядома 23 снежня 2016 года. Ад кожный краіны будзе па тры ўдзельнікі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары цалкам пакрываюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне слухачоў курсу.
З пытаннямі адносна конкурсу неабходна звяртацца да каардынатаў:
- Азербайджан (azerbaijan@culturepartnership.eu);
- Арменія (armenia@culturepartnership.eu);
- Беларусь (belarus@culturepartnership.eu);
- Грузія (georgia@culturepartnership.eu);
- Малдова moldova@culturepartnership.eu;
- Украіна (ukraine@culturepartnership.eu).
Даты варкшопаў:
- 26-27 студзеня 2017 года – Тбілісі, Грузія;
- 23-24 лютага 2017 года – Кішынёў, Малдова;
- 26-27 красавіка 2017 года – Кіеў, Украіна.