Студэнты-бакалаўры, які навучаюцца па прыродазнаўчым спецыяльнасцям, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у летняй школе Федэральнай палітэхнічнай школы Лазаны (EPFL).
Працягласць: 3 ліпеня– 25 жніўня 2017. Месца: Лазана, Швейцарыя.
Кожны студэнт атрымае практычны вопыт працы ў лабараторыі ўадным з даследчых інстытутаў EPFL:
- Brain Mind Instutute (BMI)
- Institute of Bioengineering (IBI)
- Global Health Institute (GHI)
- Swiss Institute for Experimental Cancer Research (ISREC)
Праграма складаецца з наступных кампанентаў:
- два месяцы працы ў лабараторыі (40 гадзін / тыдзень);
- пятнічныя семінары і практыкумы;
- студэнцкі сімпозіум;
- сацыяльныя мерапрыемствы.
Да ўдзелу будуць абраныя 25 студэнтаў розных нацыянальнасцей. Працоўная мова – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у школе бясплатны. Спонсары праграмы пакрываюць выдаткі на транспарт і пражыванне (памерам да 1500 CHF).
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня 2017.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.