Інстытут нямецкіх даследванняў БДУ запрашае на калядную вечарыну.
Калі: 16 снежня, а 18:00.
Дзе: Літаратурны музей М. Багдановіча, вуліца Багдановіча, 7а.
Падчас беларуска-нямецкага святкавання Раства ўдзельнікі змогуць атрымаць асалоду ад вечарыны, спеваў і музыкі, абмяняцца досведам, у тым ліку лінгвістычным, змайстраваць падарункі, пакаштаваць традыцыйныя гастранамічныя “спецыялітэты” і г.д.
Уваход вольны, але лепш зарэгістравацца па е-адрасе ifd@bsu.by.
З сабой неабходна ўзяць невялікі падарунак, якім можна будзе абмяняцца, паштоўку і маленькі святочны пірог.
Падрабязней тут.