Нямецкі літаратурны клуб “Ex Libris” запрашае зацікаўленых удзельнікаў.
Дзе: Палац дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41, Мінск).
Калі: кожную суботу а 18:00.
Калі вы:
- ужо валодаеце нямецкай мовай (пажадана не ніжэй за В1);
- хацелі б практыкавацца ў камфортнай атмасферы;
- не супраць таго, каб пачытаць самыя разнастайныя кнігі на нямецкай і абмеркаваць іх,
вас вельмі чакаюць у Палацы дзяцей і моладзі.
Што плануецца:
- цёплая ўтульная абстаноўка для зносін;
- запрашаць носьбітаў мовы і проста цікавых суразмоўцаў;
- практыкавацца ў прыгожым выразным чытанні ўслых;
- прагляд арыгінальных нямецкіх фільмаў і шмат іншага.
З усімі пытаннямі неабходна звяртацца да Паўла Ліпскага.
Уваход вольны.