Школа лідарства і міжнароднай супрацы Hansen запрашае на летнюю праграму ў ЗША.
Перыяд – 29 чэрвеня – 25 ліпеня 2017 года. Лакацыя – Сан-Дыега, ЗША.
Мэта школы – пазнаёміць удзельнікаў з інструментамі лідарства, якія яны змогуць ужыць у сваіх краінах. Яна факусуецца на стварэнні міжнароднай суполкі маладых стыпендыятаў, якія выкарыстаюць летні досвед як фундамент для будучага сяброўства і паразумення.
Удзельнікаў чакаюць трэнінгі па цім-білдзінгу, публічным выступленні, перамовах, медыяцыі і сумеснай працы па вырашэнні міжнародных праблем.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам 3-4 курсаў;
- ці з’яўляцца аспірантам, якія вывучаюць міжнародныя стасункі, міжнародную дыпламатыю, міжнароднае эканамічнае развіццё;
- узрост – 20-25 гадоў.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама вяртаюць кошт авіяквіткоў (не больш за 500 даляраў).
Падаць заяўку можна на сайце. Дэдлайн – 6 студзеня 2017 года.
Напрыканцы школы кожны атрымае сертыфікат.
Перавага будзе на баку тых студэнтаў, хто ніколі не быў у ЗША.