Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа дае магчымасць прайсці поўначасовую стажыроўку ў аддзеле ўнутраных камунікацый у Жэневе. Стажыроўка аплачваецца!
Месца: Жэнева, Швейцарыя. Працягласць: 12 месяцаў, пачатак – 2 сакавіка 2017 года ці раней.
Галоўныя абавязкі:
- напісанне артыкулаў і / альбо інтэрв’ю для ўніутранай сеткі ў каардынацыі з галоўным рэдактарам;
- публікацыя кантэнту ва ўнутранай сетцы арганізацыі з дапамогай сістэмы кіравання кантэнтам (CMS);
- дапамога пры стварэнні мультымедыйнага кантэнту (аніміраваныя відэа, відэа-інтэрв’ю, аніміраваныя прэзентацыі, інфаграфіка);
- арганізацыя рэгулярных публікацый у e-newsletter;
- дапамога пры арганізацыі сустрэч персаналу і іншых (анлайн) падзей;
- дапамога пры падрыхтоўцы камунікацыйных планаў і далейшае садзейнічанне іх ажыццяўленню.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- ступень бакалаўра ці магістра па камунікацыі ці сумежнай вобласці;
- працоўны досвед у адпаведнай галіне пажаданы;
- працоўны досвед не павінен быць большым за адзін год (ці два гады ў якасці інтэрна);
- досвед працы з анлайн-інструментамі (Prezi, PowToon і г.д.);
- досвед працы з сістэмамі кіравання кантэнтам (CMS);
- досвед працы з прыладамі вэб- альбо графічнага дызайну;
- добрае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай;
- выдатнае веданне французскай мовы;
- добрыя рэдактарскія навыкі;
- здольнасць працаваць як у камандзе, так і самастойна.
Фінансавыя ўмовы
Стажыроўка аплачваецца. Выдаткі на транспарт і пражыванне пакрывае сам удзельнік.
Неабходныя дакументы:
- CV
- суправаджальны ліст на ангельскай мове;
- дакладныя даты даступнасці (на стажыроўку);
- рэкамендацыйны ліст (на ангельскай ці французскай);
- два дадатковых рэферэнцыйных кантакта (імя, пасада і нумар тэлефона).
Зацікаўленым кандыдатам трэба даслаць дакументы да Ніколь Энгельбрэхт на nengelbrecht@icrc.org да 9 студзеня 2017 года.