Вышэйшая школа эканомікі (HSE) запрашае на праграмы магістратуры па розных напрамках.
Месца: Масква, Санкт-Пецярбург. Працягласць: два гады.
HSE з’яўляецца адным з лепшых універсітэтаў Расіі і адным з лідэраў ва Ўсходняй Еўропе і Еўразіі ў галіне эканомікі і сацыяльных навук. Навучацца можна як на ангельскай, так і на рускай мове.
У цяперашні час прымаюцца заяўкі для навучання ў Нацыянальным даследчым універсітэце, Вышэйшай школы эканомікі ў галіне інфарматыкі, эканомікі, гуманітарных навук, міжнародных адносін, менеджменту, матэматыкі, сацыяльных навук (Масква альбо Санкт-Пецярбург).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець ступень бакалаўра на момант пачатку праграмы (верасень 2017);
- пасведчанне аб добрым валоданні ангельскай мовай (IELTS ці TOEFL).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае поўны кошт навучання на працягу двух гадоў. Пражыванне ў адным з інтэрнатаў HSE будзе каштаваць толькі 22 даляраў штомесяц.
Неабходныя дакументы:
- анлайн-заяўка;
- скан першай старонкі пашпарта;
- рэзюмэ вашай дыпломнай працы;
- скан дыпломаў і акадэмічных транскрыптаў (калі дыплом бакалаўра яшчэ не атрыман, трэба далучыць копію найбольш актуальнага транскрыпту);
- матывацыйны ліст;
- CV;
- пацвержданне валодання ангельскай мовай (калі трэба).
Дэдлайн падачы заяўкі – 1 лютага 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.