Narva College Універсітэта Тарту запрашае далучыцца да 17-й міжнароднай студэнцкай канферэнцыі.
Калі: 20-22 красавіка 2017 года.
Дзе: Нарва, Эстонія.
Арганізатары чакаюць удзельнікаў з акадэмічнымі даследваннямі, якія факусуюцца ў галінах педагогікі, філалогіі і культуры, моладзевай працы, публічнага сектару, прадпрымальніцтва і праектнага мэнэджменту, рускай мовы і кульутры, расійскіх і міжнародных даследванняў.
Калі вы студэнт(-ка) бакалўрыяту ці магістратуры, маеце ўласнае даследванне альбо тэзісы, над якім зараз працуеце, Каледж Нарвы запрашае падзяліцца сваімі ідэямі са студэнтамі з розных краін і атрымаць натхненне ад міжнародных кантактаў.
Галоўная працоўная мова канферэнцыі – ангельская. Для секцыі па рускай мове і культуры працоўнай мовай будзе руская.
Падаць заяўку можна да 1 сакавіка 2017 года.
Кантактны імэйл – ppcy@narva.ut.ee.
Падрабязнасці па спасылцы.