Беларускі Калегіюм і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць набор на новы курс мастацкага перакладу.
Пачатак заняткаў – 13 студзеня, працягласць навучання – 20 заняткаў з перыядычнасцю раз на тыдзень.
“Перакладчыцкая майстэрня” прапануе заняткі, скіраваныя на
- разуменне спецыфікі мастацкага перакладу, яго адрознення ад іншых відаў перакладчыцкай дзейнасці;
- знаёмства з асноўнымі тэндэнцымі і рознымі мастацкімі падыходамі ў сусветным і беларускім перакладзе;
- фармаванне практычных навыкаў перакладання як разумення чужога тэксту і яго адэкватнага перастварэння ў сваёй мове і культуры.
На занятках разглядаюцца пераклады розных літаратурных жанраў: верш, апавяданне, эсэ. Найчасцей будуць разбірацца беларускамоўныя пераклады з ангельскай, французскай, розных славянскіх моваў. Пераклады з іншых моваў будуць аналізавацца пад кіраўніцтвам спецыяльна запрошаных экспертаў па гэтых мовах і культурах.
Удалыя з мастацкага гледзішча пераклады потым апублікуюцца ў беларускай перыёдыцы, на сайце замежнай літаратуры “ПрайдзіСвет”, у альманаху Беларускага Калегіюму “Паміж”, а таксама як асобныя кнігі.
Выкладчык – Андрэй Хадановіч, літаратар, перакладчык мастацкай літаратуры, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар васьмі зборнікаў паэзіі і шматлікіх кніг перакладаў. Перакладае з англійскай, французскай, польскай, рускай, украінскай моваў. Выкладае замежную (французскую) літаратуру ў БДУ.
Заяўкі на навучанне ў “Перакладчыцкая майстрэрні” можна падаваць на адрас info@belcollegium.org. Да заяўкі просяць дадаць кароткі матывацыйны ліст і, пажадана, але не абавязкова – некалькі перакладаў (два- тры вершы або дзве-тры старонкі прозы разам з арыгіналам).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.