Моладзевыя работнікі з адпаведных рэгіёнаў запрашаюцца паразважаць над будучыняй Еўропы і ролю моладдзі ў ёй падчас курса “Youthful Europe” – EECA edition.
Калі: 27 сакавіка – 1 красавіка 2017. Дзе: Тбілісі, Грузія.
Мэтавая група праграмы: моладзевыя работнікі, якія жадаюць даведацца больш пра Еўропу, з асаблівым фокусам на краіны Ўсходняга партнёрства і Расію.
Праграма складаецца з наступных частак:
- Дыстанцыйнае навучанне – 4 модулі напярэдадні трэнінга ў Грузіі і 2 модулі пасля;
- Трэнінг у Грузіі – 4 дні (27.03-01.04.2017).
Арганізатары ініцыятывы: нацыянальныя агенцыі Аўстрыі, Нямеччыны і Польшчы праграмы Erasmus+: Youth in Action, а таксама тры рэгіянальныя цэнтры SALTO (SEE, EECA and Euromed). А праграме можны даведацца тут.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- дзейнасць, звязаная з працай з моладдзю;
- узрост – ад 18 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- магчымасць удзельнічаць у праграме цалкам, уключна фазу дыстанцыйнага навучання;
- зацікаўленасць у далейшым выкарыстанні прыдбанага досведу ў працы з моладдзю лакальнай суполкі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў праграмы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 лютага 2017. Па пытаннях праграмы можна звяртацца да Марыны Макаранка, mmakarenko@frse.org.pl, +48224631461
Больш падрабязнасцей па спасылцы.