University of Melbourne ў Аўстраліі прапануе стыпендыі на навучанне па даследчых магістарскіх і дактаранцкіх праграмах.
Стыпендыі маюць на мэце падтрымаць студэнтаў з выдатнымі акадэмічнымі поспехамі.
Накірункі, па якіх даступна фінансавая падтрымка:
- Бізнэс і эканоміка;
- Медыцына і навукі пра здароўе;
- Прыродазнаўчыя навукі;
- Ветэрынарныя навукі;
- Гуманітарныя і сацыяльныя навукі;
- Музыка;
- Адукацыя;
- Юрыспрудэнцыя;
- Дызайн;
- Інжынерныя навукі;
- Інфармацыйныя тэхналогіі;
- Мастацтва.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- падаць заяўку і падыходзіць па ўступных крытэрыях на адну з праграм магістратуры ці аспірантуры (выбар і апісанне праграм тут);
- мець выдатныя поспехі ў папярэдняй вучобе;
- праходзіць па моўных крытэрах TOEFL/IELTS (для кожнай праграмы яны розныя, больш інфармацыі тут).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае кошт навучання па праграме, выдаткі на пераезд і пражыванне ў Аўстраліі. Працягласць фінансавання – 2 гады (пры ўмове выдатных поспехаў) з магчымасцю падаўжэння для дактаранцкіх праграм.
Як падацца
Спачатку кандыдаты мусяць падаць заяўку на паступленне па адной з пералічаных праграм, пасля – на атрыманне стыпендыі. Заяўкі прымаюцца цягам усяго года.
Больш падрабязнасцей – па спасылцы.