Erasmus+ просіцца ў Беларусь

Праграма “Erasmus+” запрашае да ўдзелу ў конкурсе “2017 Erasmus + Call for Proposals”.

Прадстаўнікі і прадстаўніцы з Беларусі могуць падаваць заяўкі на ўдзел у адной з чатырох тэмаў конкурсу:

  • крэдытная мабільнасць (Mobility of individuals in the field of education and training). Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лютага 2017 г;
  • сумесныя магістарскія ступені (Erasmus Mundus Joint Master Degrees). Апошні тэрмін падачы заявак – 16 лютага 2017 г;
  • стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі (Capacity building in the field of higher education). Апошні тэрмін падачы заявак – 9 лютага 2017 г;
  • праекты Жан Манэ (Jean Monnet actions). Апошні тэрмін падачы заявак – 23 лютага 2017 г.

З мэтай інфармавання пра ўдзел у конкурсе Офіс праграмы “Erasmus+” у Беларусі ладзіць семінары. Падрабязную інфармацыю глядзіце на старонцы europa.eu.

Паводле nastaunik.info