University of Pennsylvania запрашае навучэнцаў і выпускнікоў школ да ўдзелу ў інтэнсіўнай летняй праграме.
Перыяд – 2-22 ліпеня 2017 года.
Праграма ўяўляе сабой інтэнсіўны курс з эксперыментальнымі метадамі навучання. Яно будзе складацца з лекцый, дыскусій у групах, працы ў групах, у лабараторыях і экскурсій цягам дня з панядзелку па пятніцу.
Выкладчыкамі летняй школы будуць супрацоўнікі і выкладчыкі University of Pennsylvania.
Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-11 класаў ці выпускнікі школ.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добра валодаць ангельскай мовай;
- добрыя рэкамендацыі;
- вялікая колькасць пазакласных інтарэсаў.
Як падацца
Падаць заяўку можна толькі анлайн. Для гэтага неабходна:
- запоўніць аплікацыю;
- напісаць эсэ;
- узяць выпіску з адзнакамі;
- атрымаць рэкамендацыйны ліст;
- прадставіць вынікі тэсту на веданне ангельскай (TOEFL ці IELTS);
- аплаціць рэгістрацыйны ўнёсак (75$).
Аб’ём эсэ – да 400 слоў. У ім неабходна апісаць атрыманую адукацыю, напісаць, ці адпавядаюць адзнакі кандыдата яго здольнасцям. Таксама неабходна пазначыць пазакласную дзейнасць: працу валанцёрам, спартыўныя дасягненні, падарожжы, працу – і апісаць мэты кандыдата (акадэмічныя і асабістыя), як навучанне па летняй праграме паўплывае на іх дасягненне.
Дэдлайн – 15 траўня 2017 года.
Падрабязней на сайце.