“Трансмежная журналістыка” запрашае рускамоўных журналістаў, фрылансераў, блогераў да ўдзелу ў 4-м сезоне праграмы.
Паспяховыя кандыдаты змогуць рэалізаваць свае трансмежныя ідэі ў камандах з калегамі з Усходняй Еўропы, Каўказу, краін Балтыі, Расіі, Цэнтральнай Азіі.
Праграма забяспечвае ўдзельнікаў прафесійнай ментарскай падтрымкай ад экспертаў глабальных медыяў, кампенсуе выдаткі, звязаныя з практыкай у фармаце даследчых паездак, на наведванне першай і заключнай сустрэч Праграмы.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты (ў тым ліку фрылансеры), блогеры, якія:
- ствараюць матэрыялы на рускай мове мове для рускамоўных медыяў;
- маюць досвед працы ў журналістыцы ад 3 да 15 гадоў.
Прыярытэт будзе на баку камандных заявак, дзе ўдзельнікі прадстаўляюць розныя краіны і СМІ, індывідуальныя заяўкі таксама прымаюцца.
Крытэры адбору:
- прафесійныя якасці кандыдата;
- добра прапрацаваная ідэя, якая ўтрымлівае аспект трансмежнасці і датычыцца краін Усходняй Еўропы, Каўказу, краін Балтыі, Расіі, Цэнтральнай Азіі.
Папярэдняя праграма:
- 4-5 сакавіка – сустрэча ўдзельнікаў і ментараў;
- 6 сакавіка – 21 красавіка – дыстанцыйная фаза: удзельнікі вяртаюцца на свае працоўныя месцы і ў камандах працуюць над стварэннем матэрыялаў пад кіраўніцтвам дасведчаных ментараў і журналістаў. У гэты перыяд кожная каманда зможа здзейсніць кароткатэрміновыя паездкі ў рэгіёны праекту;
- 22-23 красавіка – выніковая сесія, дапрацоўка праектаў.
Заяўкі прымаюцца анлайн па 12 лютага 2017 года ўключна.