Лятучы ўніверсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, часопісам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя” запрашае на адукацыйную праграму “Гарадскія грамадскія прасторы: ўстойлівае развіццё”.
Калі: 24 лютага – 25 чэрвеня (7 сессій па тры дні). Дзе: Мінск.
Мэта праграмы – развіццё ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Галоўная ўвага надаецца канцэпцыі “зялёны горад”.
Да ўдзелу ў школе запрашаюцца даследчыкі, актывісты, сацыёлагі ды культуролагі, якія маюць досвед працы ў экалагічным і/альбо ўрбаністычным руху, і зацікаўлены ў развіцці грамадскіх прастораў і сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.
У межах праграмы ўдзельнікі будуць вывучаць наступныя тэмы:
- Горад як аб’ект мыслення і дзейнасці. Спосабы і накірункі працы ў сучаснай урбаністыцы;
- Грамадскія прасторы як сістэмны элемент гарадскога жыцця і развіцця;
- Зялёны горад: канцэпцыя, ідэялогія, практыка;
- Права на горад і яго реалізацыя праз грамадскія прасторы;
- Гарадскія супольнасці і сацыяльныя стасункі. Іх праявы ў грамадскіх гарадскіх прасторах;
- Ідэнтычнасць, сімвалічны і культурны кантэкст развіцця горада і гараджан;
- Эканоміка і інвестыцыі. Сучасныя мадэлі арганізацыі грамадскіх прастораў і публічных пляцовак;
- Планаванне і праектаванне развіцця гарадоў і гарадскіх прастораў;
- Экалагічныя праблемы і рамкі існавання грамадскіх прастораў.
Асобная ўвага будзе надавацца засваенню метадаў і падыходаў да арганізацыі мыслення і дзейнасці:
- Сістэмны падыход і магчымасці аналіза горада;
- Арганізацыя даследаванняў, праца з дадзенымі і інтэрпрэтацыя вынікаў;
- Основы праектавання і праграмавання дзейнасці.
У якасці лектараў і экспертаў у школе прымуць удзел беларускія і замежныя спецыялісты ў розных галінах: Уладзімір Мацкевіч, Марыя Фалаліева, Іскра Крстіч, Іван Сухій, Андрэй Каравянскі, Ганна Пазняк, Ігар Цішчанка, Марына Семенчанка, Іван Краўцоў, Аляксей Крывалап, Андрэй Ягораў, Зміцер Гаўрусік, Таццяна Вадалажская, Іван Шчадранок, Маргарыта Лазарэнка і інш.
Дэдлайн падачы заяўкі – 12 лютага.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: flyuniby@gmail.com з пазнакай “Школа Горад”.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.