Анлайн-сустрэча пра паступленне ў Ягелонскі ўніверсітэт — паспей запісацца!

Як паступіць у адзін з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы? Запрашаем на сустрэчу з амбасадарам Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве! 

У польскіх універсітэтах ужо пачалася ўступная кампанія, і калі вы яшчэ не вызначыліся з месцам, куды хацелі б паступіць, у нас ёсць шыкоўныя навіны!

Запрашаем на сустрэчу з Раманам Адамовічам, магістрантам і амбасадарам Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Ён пазнаёміць вас з адной з найстарэйшых адукацыйных устаноў Еўропы, падкажа, які факультэт варта абраць і дэталёва раскажа пра магчымасці, якія прапануе ўніверсітэт. 

Якія пытанні разгледзім:

  • Чаму варта абраць менавіта Ягелонскі ўніверсітэт і Кракаў? 
  • Як арганізаваная ўступная кампанія? Якія дакументы патрэбныя, каб паступіць? 
  • Як выглядае навучальны год у Польшчы? 
  • Якія ёсць дадатковыя актыўнасці і магчымасці? Ці можа паехаць вучыцца ў іншую краіну па абмене?
  • Колькі каштуе жыццё ў Кракаве? Якія цікавосткі хавае горад і як скарыстацца з іх на поўную? 

У форме рэгістрацыі мы пакінулі месца для вашых пытанняў — не саромейцеся і пытайцеся пра ўсё, што вас цікавіць ці турбуе. Таксама на сустрэчы ў вас будзе час, каб падрабязна даведацца пра любыя дробязі. 

Далучайцеся 22 траўня з 18 па 19:30 па Мінску ў Zoom.

Рэгістрацыя

Дэдлайн 22 траўня а 16-й па Мінску.