Урываемся ў красавік з новай класнай сустрэчай.
Гэтым разам мы запрасілі Ксенію, стыпендыятку UWC і выпускніцу Media&Communications у University of Rochester, каб паразмаўляць, як беларусам і беларускам паступіць і навучыцца жыць ў ЗША. Калі вы ўсё жыццё марылі паляцець на іншы канец света і скарыць Штаты, гэта ваш шанец!
Якія пытанні разгледзім:
- Што такое праграма UWC, каму яна пасуе і куды дапамагае паступіць?
- Як праходзіць вучоба ў ЗША і чым яна адрозніваецца ад адукацыі ў іншых краінах?
- Як рыхтавацца да паступлення і пераезду?
- Як адаптавацца ў новай краіне, дзе шукаць працу і ці рэальна пражыць у Штатах на адну стыпендыю?
У форме рэгістрацыі мы пакінулі месца для вашых пытанняў — не саромейцеся і пытайцеся пра ўсё, што вас цікавіць ці турбуе. Таксама на сустрэчы ў вас будзе час, каб падрабязна даведацца пра любыя дробязі.
Далучайцеся 11 красавіка з 18 па 19:30 па Мінску ў Zoom.
Мы дашлем спасылку пасля рэгістрацыі.
Дэдлайн — 11 красавіка а 16-й па Мінску.