У ліпені 2024 года сваю ганаровую доктарскую ступень універсітэта Брысталя атрымала Розмары Фаўлер — 98-гадовая даследчыца фізікі элементарных часціц.

У 1948 годзе Фаўлер зрабіла важнае для развіцця фізікі адкрыццё каона і прадказанне іншых часціц накшталт базона Хігса, але ўжо праз год кінула ўніверсітэт дзеля сям’і.
На асабістай цырымоніі Розмары сказала, што з таго часу не зрабіла нічога вартага спецыяльнай пашаны. Але тое далёкае адкрыццё прывяло да рэвалюцыі ў тэорыі фізікі элементарных часціц і забяспечыла Нобелеўскую ўзнагароду яе навуковаму кіраўніку Сесілу Паўэлу.
Жанчына так ніколі і не вярнулася ў навуку. Праз 75 гадоў праца даследчыцы была нарэшце заўважана і высока адзначана.
Крыніцы: Independent, The Guardian