Абмен на месяц у ЗША для музыкаў

Арганізацыя OneBeat прымае заяўкі на музычныя абмены ў ЗША, запланаваныя на красавік-травень і верасень-кастрычнік 2024 года. На кожную з паездак набіраюць 25 музыкаў-аматараў і аматарак ва ўзросце ад 19 да 35 гадоў.

Падчас праграмы ты будзеш пісаць, прадзюсіраваць і выконваць арыгінальную музыку разам з іншымі спецыялістамі і спецыялісткамі. Таксама ты выступіш перад амерыканскай аўдыторыяй ды паўдзельнічаеш у арганізацыі майстар-класаў з моладзю. Акрамя таго, OneBeat жадае распрацоўваць стратэгію сацыяльнага ўзаемадзеяння на аснове мастацтва.

Кожная з двух сесій уключае рэзіденцыю на месяц і экскурсіі. Арганізацыя пакрывае ўсе выдаткі, уключаючы праезд і пражыванне. Ты таксама атрымаеш грошы на час рэзідэнцыі і сціплы ганарар.

Усе падрабязнасці — на афіцыйным сайце.

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!