ADU_TALKS: прэзентуем адукацыйныя магчымасці для беларусаў і беларусак

25 лістапада ў Варшаве адбудзецца імпрэза для маладых беларусаў і беларусак, якія мараць пра навучанне за мяжой.

Як паступіць у замежную ВНУ, знайсці фінансавую падтрымку для навучання ў ЕС, пабудаваць прафесійную кар’еру або стаць валанцёрам ці валанцёркай? 

EU NEIGHBOURS east і adu.place збяруць разам прадстаўнікоў і прадстаўніц універсітэтаў, каб адказаць на твае пытанні і даць парады па выбары адукацыйнага шляху або пошуку магчымасцяў для прафесійнага росту.

На імпрэзе: 

  • праекты EU4Belarus, EU4Youth і Social Camp распавядуць пра магчымасці для прафесійнага развіцця і нэтворкінгу.
  • Каледж Еўропы, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Вольны беларускі ўніверсітэт раскажуць, дзе знайсці грошы для навучання ў ЕС і як стаць іх студэнтам і студэнткай.
  • Adu.place і Паслы еўрапейскай моладзі падзеляцца, дзе шукаць магчымасці і да каго звярнуцца па параду.
  • Еўрапейскі корпус салідарнасці і Erasmus+ раскажуць, як падарожнічаць па Еўропе і займацца валанцёрствам, нават калі ў вас няма грошай.

Дата: 25 лістапада 2023 г., 12:00-16:00

Месца правядзення: Канферэнц-цэнтр WEST GATE, Варшава, Al. Jerozolimskie 92 (афлайн). Таксама ў цябе ёсць магчымасць далучыцца да трансляцыі анлайн.

Мовы імпрэзы: беларуская і руская


Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 23 лістапада ўключна. 

Калі ласка, звярні ўвагу, што ты можаш удзельнічаць як ужывую ў Варшаве, так і далучыцца да анлайн-трансляцыі на youtube-канале пляцоўкі adu.place.