Адукацыйны курс «Навучыцца вучыць»

Хочаш навучыцца ствараць адукацыйныя праграмы для беларусаў і беларусак? Тады табе на курс «Навучыцца вучыць» у Варшаве! Ён пройдзе з лістапада 2023 па снежань 2024.

На праграме ты навучышся:

  • ацэньваць патрэбы сваёй мэтавай аўдыторыі;
  • распрацоўваць адукацыйныя падзеі/курсы;
  • арганізоўваць прастору для навучання, якая будзе матываваць удзельнікаў і ўдзельніц і весці іх да чаканага выніку;
  • фасілітаваць навучанне і збіраць зваротную сувязь, якая дапаможа палепшыць тваю працу.

А яшчэ распрацуеш уласны план развіцця і зразумеш, куды рухацца далей ў прафесіі!

Фармат праграмы:

  • практычныя хатнія заданні, на якія ты атрымаеш зваротную сувязь ад трэнераў і трэнерак курса;
  • анлайн-група рэфлексіі і падтрымкі.

Падрабязны расклад і змест праграмы можна паглядзець тут.

Дэдлайн: 22 кастрычніка 2023 уключна. 

Падаць заяўку можаш па спасылцы.