Акадэмія маладых спецыялістаў і спецыялістак Шведскага інстытута (SAYP) — гэта навучальная праграма, распрацаваная для павышэння дасведчанасці, патэнцыялу і ўстойлівасці ў практыцы кіравання. Ты малады спецыяліст ці спецыялістка з Беларусі і хочаш паглыбіць свае веды аб сучасным устойлівым кіраванні? Гэта праграма для цябе.
Для SAYP 2024 можна падаць заяўку на наступныя тэматычныя модулі:
- Супрацоўніцтва па-за межамі-Транснацыянальнае дзяржаўнае кіраванне і арганізацыя, Södertörn university.
- Міграцыя і інтэграцыя: праблемы і добрыя практыкі для развіцця інклюзіўных грамадстваў, Gothenburg university & Georgian Institute of Public Affairs.
- Перспектывы шматузроўневага кіравання, дэцэнтралізацыі і правоў чалавека, Lund university.
- Устойлівы ўрад для ўстойлівага і інавацыйнага дэмакратычнага дзяржаўнага кіравання (SeGRID), Linköping university.
- Зялёны пераход для грамадстваў з нізкім утрыманнем выкідаў вугляроду і ўстойлівых, Lund University.
- Інклюзіўнае лідарства і праца з моладдзю ва Усходнім партнёрстве, Stiftelsen Fryshuset.
- Практыка інтэграцыі палітыкі і празрыстасці ў лічбавую эпоху, Halmstad University.
Прыём заявак адкрыты да 5 красавіка.
SAYP дасць табе:
- магчымасць развіць свае прафесійныя навыкі;
- інструменты, якія можна прымяняць у вашых арганізацыях і ў мясцовых умовах;
- веды ў рамках устойлівага сучаснага кіравання;
- досвед міжсектаральнага рабочага асяроддзя;
- сяброўства ў сетцы выпускнікоў і выпускніц Swedish Institute;
- эксклюзіўны доступ да інструментаў цягам навучання.
Падрабязнасці шукай па спасылцы.