Анлайн-курс «Інклюзіўны горад»

Цэнтр урбаністыкі і дызайну запускае анлайн-курс пра гарадскую інклюзіўнасць, дзе будуць размовы не толькі пра фізічную даступнасць, бо інклюзія — пра клопат і падтрымку, разнастайнасць і роўнасць. 

Удзельнікі і ўдзельніцы будуць шукаць адказы на пытанні: 

  • Як зрабіць прастору камфортнай для гараджан усіх узростаў?  
  • Ці трэба ўлічваць правы жывёл у гарадскім асяроддзі? 
  • Як гораду быць клапатлівым для людзей з ментальнымі асаблівасцямі? 

Калі: З 9 па 28 сакавіка.

Фармат: два разы на тыдзень у Zoom. Падчас праграмы ты наведаеш адну профільную арганізацыю, якая працуе з уразлівымі групамі у беларускіх гарадах.

Каб далучыцца, трэба запоўніць анкету да 5 сакавіка.