Анлайн-праграма па стратэгічных камунікацыях

Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі прапануе стыпендыі для навучання на праграме ў галіне стратэгічных камунікацый. Курсы будуць выкладаць вядучыя міжнародныя навуковцы i навукоўкi з Інстытута стратэгічных камунікацый (Вялікабрытанія) і Відземскага Ўніверсітэту прыкладных навук (Латвія).

Для каго: прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасцi і амбасадаў Вялікабрытаніі ў наступных краінах: Беларусь, Украіна, Грузія, Арменія, Азербайджан і Малдова.

Праграма адбываецца анлайн і доўжыцца ад лістапада 2023 года да красавіка 2024-га. Таксама будзе арганізавана два навучальныя візіты ў Рыгу ў пачатку 2024 года.

Стыпендыя прадугледжвае пакрыццё ўсяго кошту праграмы. Усе выдаткі, звязаныя з двума навучальнымi візітамі ў Рыгу, таксама будуць кампенсаваныя. Тое ж самае тычыцца візавых збораў.

Неабходныя дакументы:

  • копіі дыплома і выпіскі з ацэнкамі (з сертыфікаваным перакладам на ангельскую мову);
  • CV;
  • матывацыйны ліст.

Працоўная мова праграмы — ангельская. Каб пацвердзіць веданне мовы, кандыдаты і кандыдаткі павінны прайсці ўнутраны моўны тэст і сумоўе на ангельскай мове. IELTS / TOEFL не патрэбны.

Каб падацца, трэба даслаць неабходныя дакументы на пошту students@sympodium.net

Усе падрабязнасці — па спасылцы.