Анлайн праграма ў Паўднёвай Карэі

Ханьянскі ўніверсітэт запрашае студэнтаў і студэнтак прыняць удзел у бясплатнай анлайн праграме папярэдняга абмену (Hanyang Online Pre-Exchange Program, HOPE). Праграма адкрыта для ўсіх, хто хоча далучыцца да заняткаў, і не патрабуе намінацыі ад універсітэта. Напрыканцы ёсць магчымасць атрымаць афіцыйны сертыфікат з крэдзітамі (ECTS).

Прапанаваныя курсы:

  • Навука: Рэвалюцыі ў навуцы і тэхналогіях
  • Сацыяльныя інавацыі: ЦУР ААН для сацыяльных інавацый
  • Эканоміка: Прынцыпы мікраэканомікі
  • Бізнес: Сучаснае грамадства і маркетынг
  • Карэйскай мова: Карэйская для пачаткоўцаў / пачатковак
  • К-Культура: Ад Олдбой да Гульні ў кальмара: Навігацыя па карэйскай культурнай хвалі

Фармат: папярэдне запісаныя лекцыі на англійскай мове.
Працягласць: 15 тыдняў, 04.03.2025 – 21.06.2025, штотыднёва.

Важна! Трэба з’яўляцца студэнтам ці студэнткай партнёрскіх універсітэтаў. У Беларусі гэта БДУ, цалкам спіс можна паглядзець тут.

Падрабязнасці і спасылка на рэгістрацыю