Akademie Schloss Solitude — адна з самых буйных рэзідэнцый у Еўропе — абвяшчае набор на новую праграму. Міжнародных навукоўцаў і навуковак, мастакоў і мастачак запрашаюць сканцэнтравацца на працы і рэалізаваць уласны праект на рэзідэнцыі ў Штутгарце, Нямеччына.
Важна для навукоўцаў і навуковак: заяўкі прымаюцца толькі ад аспірантаў і аспірантак. Людзі, якія вучацца на бакалаўрыяце ці магістратуры, не могуць удзельнічаць у праграме.
Да ўдзелу запрашаюцца людзі, якія працуюць у наступных кірунках:
- навука,
- візуальнае мастацтва і СМІ,
- музыка і выканаўчае мастацтва,
- архітэктура і дызайн,
- літаратура і мова,
- грамадская праца,
- лічбавыя тэхналогіі.
Умовы праграмы: штомесячная стыпендыя ў памеры 1 200 еўра, бясплатная жылая/працоўная студыя, выдаткі на праезд у абодва бакі, медыцынская страхоўка для кандыдатаў і кандыдатак з-за межаў ЕС, выдаткі на перавозку матэрыялаў і інструментаў.
Працоўныя мовы: ангельская, нямецкая, французская.
На рэзідэнцыю можна будзе паехаць на срок ад шасці да 12 месяцаў у 2024 — 2026 гадах.
Каб падацца, трэба зарэгістравацца на сайце i запоўніць заяўку. Адміністрацыйны ўнёсак: 15 еўра (для ўдзельнікаў і ўдзельніц з Беларусі)
Усе падрабязнасці — па спасылцы.
З любымі пытаннямі можна напісаць арганізатарам і арганізатаркам на пошту: apply@akademie-solitude.de