Арт-рэзідэнцыя ў Нямеччыне для навукоўцаў і навуковак, мастакоў і мастачак

Akademie Schloss Solitude — адна з самых буйных рэзідэнцый у Еўропе — абвяшчае набор на новую праграму. Міжнародных навукоўцаў і навуковак, мастакоў і мастачак запрашаюць сканцэнтравацца на працы і рэалізаваць уласны праект на рэзідэнцыі ў Штутгарце, Нямеччына.

Важна для навукоўцаў і навуковак: заяўкі прымаюцца толькі ад аспірантаў і аспірантак. Людзі, якія вучацца на бакалаўрыяце ці магістратуры, не могуць удзельнічаць у праграме.

Да ўдзелу запрашаюцца людзі, якія працуюць у наступных кірунках:

  • навука,
  • візуальнае мастацтва і СМІ,
  • музыка і выканаўчае мастацтва,
  • архітэктура і дызайн,
  • літаратура і мова,
  • грамадская праца,
  • лічбавыя тэхналогіі.

Умовы праграмы: штомесячная стыпендыя ў памеры 1 200 еўра, бясплатная жылая/працоўная студыя, выдаткі на праезд у абодва бакі, медыцынская страхоўка для кандыдатаў і кандыдатак з-за межаў ЕС, выдаткі на перавозку матэрыялаў і інструментаў.

Працоўныя мовы: ангельская, нямецкая, французская.

На рэзідэнцыю можна будзе паехаць на срок ад шасці да 12 месяцаў у 2024 — 2026 гадах.

Каб падацца, трэба зарэгістравацца на сайце i запоўніць заяўку. Адміністрацыйны ўнёсак: 15 еўра (для ўдзельнікаў і ўдзельніц з Беларусі)

Усе падрабязнасці — па спасылцы.

З любымі пытаннямі можна напісаць арганізатарам і арганізатаркам на пошту: apply@akademie-solitude.de