Трэнінг па асновах фінансавай адукаванасці

Хочаш навучыцца кіраваць сваімі фінансамі так, каб больш не трэба было выжываць ад зарплаты да зарплаты? Тады гэты трэнінг – менавіта тое, што табе патрэбна! Цябе навучаць асновам фінансавай адукаванасці і эфектыўнаму кіраванню фінансамі!

Трэнінг пройдзе 19 кастрычніка, далучыцца можна як анлайн, так і афлайн.

Вядоўца трэнінгу: Alex Pozhar – CFO міжнароднай IT-кампаніі «ATTICO INTERNATIONAL» з больш чым 7 гадамі паспяховага кіравання бізнесам. Ён правёў 30 праектаў па фінансавым і інвестыцыйным кансалтынгу і гатоў падзяліцца сваімі ведамі і навыкамі.

Што будзе на трэнінгу:

  • кіраванне асабістым і сямейным бюджэтам – навучышся эфектыўна размяркоўваць свае фінансы і дасягаць мэтаў;
  • асновы фінансавай адукаванасці – тэрміны і паняцці, патрэбныя для паспяховага кіравання фінансамі;
  • прынцыпы слушнага вядзення фінансаў – даведаешся, як не рабіць памылак;
  • карысныя прылады для кантролю – пазнаёмішся з інавацыйнымі прыладамі, якія дапамогуць табе адсочваць прыбыткі;
  • аналіз персанальнага/сямейнага рызыка-профілю – вызначыш свой ровень фінансавай рызыкі і навучышся ім кіраваць;
  • падбор інвестыцыйных прылад – даведаешся, як абіраць тып інвестыцый, які падыходзіць менавіта табе;
  • распрацоўка стратэгіі доўгатэрміновага інвеставання – створыш гатовы план для дасягнення фінансавай незалежнасці.

Падчас трэнінгу ты зможаш запісацца на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін.

Рэгістрацыя па спасылцы.