Даследчая мабільнасць у Францыі для дактарантак і дактарантаў

Фонд Maison des Sciences de l’Homme пры падтрымцы Міністэрства вышэйшай адукацыі і даследаванняў прапануе дапамогу ў мабільнасці для знаходжання ў Францыі на працягу 2-3 месяцаў дактарантам і дактаранткам, якія абаранілі дысертацыі з 2019 года.

Гэтая дапамога ў мабільнасці прызначана для правядзення даследчай працы ў Францыі: палявых даследаванняў, працы ў бібліятэках і архівах.

Фінансавыя ўмовы

Пераможцам надаецца фінансавая дапамога ў памеры 1800 еўра ў месяц. Яна прызначана для пакрыцця транспартных выдаткаў, пражывання і страхоўкі.

Акрамя таго, FMSH аказвае дапамогу ў атрыманні візы ў Францыю, а таксама матэрыяльна-тэхнічную падтрымку для арганізацыі знаходжання (магчымасць прадстаўлення працоўнага месца, лістоў для бібліятэк і г.д.).

Крытэрыі:

  • грамадзянства Беларусі, Малдовы, Расіі
  • праца ў навукова-даследчай установе вышэйшай адукацыі / прыватным або дзяржаўным навукова-даследчым інстытуце адной з гэтых краін або адпаведны папярэдні статус і знаходжанне за мяжой
  • наяўнасць доктарскай (кандыдацкай) ступені (дысертацыя павінна быць абаронена не раней за 2019 год)
  • даследаванні ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук

Важна! Кандыдаткі і кандыдаты павінны знайсці французскую даследчую ўстанову, якая забяспечыць іх навуковы прыём падчас знаходжання ў Францыі. Пры падачы заяўкі кандыдаткі і кандыдаты павінны падаць ліст-запрашэнне, падпісаны прымаючай установай і адрасаваны FMSH і CEFR, у якім установа тлумачыць прычыны запрашэння, а таксама ўмовы, якія прадстаўляюцца.

Падрабязнасці праграмы і інструкцыя па рэгістрацыі.

Форма заяўкі і навуковы файл могуць быць прадстаўлены на французскай або англійскай мовах.

Заяўкі прымаюцца да 9 снежня 2024 г., не пазней за 17:00 па парыжскім часе.