Даследчая стажыроўка OIST ў Японіі

Акінаўскі інстытут навук і тэхналогій прапануе магчымасці для стажораў-даследчыкаў у галінах STEM.

Працягласць стажыроўкі – ад 2 да 6 месяцаў.

Гэтыя кароткатэрміновыя стажыроўкі даюць студэнтам і студэнткам магчымасць атрымаць досвед працы ў канкрэтнай лабараторыі або вывучыць канкрэтную тэхніку.

Стажыроўка прапануецца студэнтам і студэнткам бакалаўрыята або магістратуры на апошніх курсах навучання.

Пакрывае транспартныя выдаткі, пражыванне і выплаты ў памеры 2400 іен у дзень (прыкладна 15 еўра).

А вось так выглядае інстытут.

Прыём заявак – да 15 кастрычніка 2023 года.

Падрабязнасці шукай па спасылцы.