Digital Arts — адукацыйная праграма пра лічбавае мастацтва ад University of Applied Arts у Аўстрыі

Факультэт лічбавага мастацтва пры University of Applied Arts Vienna прымае заяўкі на праграму Digital Arts. Гэта аб’яднаная праграма бакалаўрыяту і магістратуры, якая працягваецца чатыры гады. Яе куратары — мастацкі калектыў UBERMORGEN, які займаецца эксперыментальным лічбавым мастацтвам. Запрашаюць навучацца сучасным метадам media_art. Акцэнт навучання — грамадская значнасць мастацтва, сувязь лічбавага мастацтва і сацыяльна-палітычнай прасторы, інклюзіўнасць.

Для каго: даследчыкі і даследчыцы, творцы.

Калі: чатыры гады з 2024 году.

Дзе: Вена, Аўстрыя

Каб цябе залічылі, патрэбна здаць уступны іспыт. Праграма рэалізуецца на нямецкай і англійскай мовах (калі паступаеш, неабавязкова ведаць нямецкую мову).

Дэдлайн: 26 студзеня 2024 году.

Падаць заяўку — па спасылцы