EDU-майстэрня ў Гародні

EDU-майстэрні – гэта сустрэчы ад адукацыйна-творчага праекта «EduMade». Падчас іх у цябе ёсць выдатная магчымасць даведацца новую інфармацыю па тваіх інтарэсах, далучыцца да кам’юніці, якое развівае.

Арганізатары запрашаюць цябе даведацца пра калаж – адну з самых простых і самых цікавых мастацкіх тэхнік. 

  • Калі: 29 кастрычніка ў 18:30
  • Дзе: месца правядзення адправяць адабраным удзельнікам і ўдзельніцам.
  • Колькасць месцаў абмежаваная: рэгістрацыю спыняць, калі група будзе набраная.

Усе матэрыялы, якія патрэбныя для калажу, будуць на месцы. Калі ў цябе ёсць асаблівыя ці памятныя паперкі, можаш прынесці іх з сабой, каб рэалізаваць сваю задумку.

Рэгістрацыя па спасылцы.