Erasmus Student Network у Брусэлі

Валанцёрская праграма запрашае маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў у якасці валанцёраў і валанцёрак па камунікацыі ў Erasmus Student Network, найбуйнейшую студэнцкую арганізацыю ў Еўропе, якая працуе ў сферы мабільнасці.

У абавязкі валанцёра ці валанцёркі ўваходзіць дапамога ва ўсіх задачах, звязаных з камунікацыяй, такіх як рэалізацыя камунікацыі ў сацыяльных сетках і стратэгічнае планаванне для прасоўвання магчымасцяў мабільнасці людзям па ўсёй Еўропе.

Праграма пакрывае транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне.

Дэдлайн прыёма заявак — 22 кастрычніка 2023 года.

Даведацца больш можна па спысылцы.