ESC-валанцёрства па экалагічнай асвеце ў Румыніі

Праект Green park Education for Nature прысвечаны сацыяльнай інтэграцыі, абароне клімату і навакольнага асяроддзя, правам чалавека і салідарнасці. Ты будзеш узаемадзейнічаць з дзецьмі і падлеткамі ад 3 да 13 гадоў, супрацоўнічаць з мясцовымі школамі, дзіцячымі садкамі, музеямі, універсітэтамі і лясной службай, каб распрацаваць і правесці экаасветніцкія мерапрыемствы.

  • Дзе: Oradea, Румынія.
  • Выдаткі: пакрываецца дарога да месца (выдаецца фіксаваная сума, у залежнасці ад адлегласці), прадастаўляецца жыллё і харчаванне, выдаюцца грошы на кішэнныя выдаткі.
  • Працягласць: 47 тыдняў, у перыяд з 1 сакавіка 2024 па 30 красавіка 2025.
  • Узрост: 18-30 гадоў.
  • Дэдлайн: 31 снежня 2023 года.

Чым ты будзеш займацца:

  • дапамагаць дзецям і моладзі больш даведацца аб прыродзе, асабліва аб мясцовым клімаце;
  • прасоўваць сярод моладзі ідэю, што мы мусім абараняць прыроду, каб мець добрую будучыню;
  • заахвочваць дзяцей і моладзь станавіцца актыўнымі грамадзянамі і грамадзянкамі ў галіне аховы жывёл і дзікай фауны.

Падрабязней — па спасылцы.