ESC-валанцёрства ў навукова-адукацыйным цэнтры ў Польшчы

Цэнтр EXPERYMENT займаецца папулярызацыяй навукi праз інтэрактыўныя інсталяцыi і шоу. Абавязкі валанцёра ці валанцёркі — увасабляць новыя ідэі і дапамагаць камандзе адукацыйных праектаў.

Умовы: забяспечаць жыллём, дадуць грошы на кішэнныя выдаткі. Цэнтр знаходзіцца ў Гдыне, Польшча.

Валанцёрства пачнецца 01.10.2023 і працягнецца да 30.09.2024.

Каб падацца, трэба запоўніць заяўку. Дэдлайн — пакуль не знойдуць валанцёра ці валанцёрку.

Усе падрабязнасці — па спасылцы.