FSJ-валанцёрства ў Германіі

Калі табе ёсць 18 гадоў і ты хочаш даследаваць еўрапейскую моладзевую працу і актыўнасць, ты можаш узяць удзел у міжнародных моладзевых сустрэчах. Падчас іх можна будзе працаваць над прасоўваннем у сацыяльных сетках. Выдатная магчымасць развівацца самастойна і адначасова рабць нешта значнае для моладзі Еўропы. 

Абавязкі: 

  • арганізоўваць моладзевыя імпрэзы,семінары і канферэнцыі;
  • працаваць з прэсай; 
  • ствараць кантэнт для сацсетак.

Умовы: забяспечваюць жыллём, даюць кішэнныя грошы, аплочваюць страхоўку і курсы нямецкай мовы, пакрываюць візавыя выдаткі і пералёт.

Дзе: офіс SAME & SHL у Любеку.

Калі: 13 месяцаў з сярэдзіны жніўня 2024 году.

Дэдлайн: 11 лютага 2024 году.

Падрабязней — па спасылцы