Кансультацыі для тых, хто паступае ў магістратуру і дактарантуру ЗША

Думаеш аб паступленні на магістратуру ці дактарантуру ў ВНУ ЗША? Звярніся да спецыялістаў і спецылістак EducationUSA па індывідуальную кансультацыю. Уся інфармацыя прадастаўляецца бясплатна ў анлайн-фармаце. Не істотна, ці вы толькі пачалі працэс паступлення і хочаце абмеркаваць дакументы, спіс ВНУ або задаць агульныя пытанні — кансультанты і кансультанткі EducationUSA дапамогуць зарыентавацца і разабрацца.

Усе кансультацыі бясплатныя. Праводзяцца на рускай мове. Прапануюць загадзя зарэзерваваць дату і час па гэтай спасылцы.

Падчас рэгістрацыі можна пазначыць тэму, якую хочацца абмеркаваць.