Конкурс «Маладыя крэатары»

Конкурс «Маладыя крэатары», які праводзіцца па ініцыятыве АКМА, адкрыты для рэгістрацыі. 

Працы можна падаць анлайн у адным з трох напрамкаў: імідж брэнда, камунікацыі ў новых медыя і маркетынг. Прыём працягнецца да 30 верасня. 

Конкурс створаны для пошуку, падтрымкі і развіцця маладых спецыялістаў і спецыялістак у сферы маркетынгу, рэкламы і камунікацый. Ён дае магчымасць сфармаваць слушнае ўяўленне аб тым асяроддзі, у якім табе трэба будзе працаваць.

У конкурсе можна прыняць удзел індывідуальна або ў камандах да трох чалавек, сярод якіх фрылансеры і фрылансеркі або работнікі і работніцы рэкламных і digital-агенцый, прадакшн-студый, спецыялісты і спецыялісткі маркетынгавых камунікацый ва ўзросце ад 16 да 33 гадоў.

Конкурс будзе праходзіць у некалькі этапаў:

  • на першым этапе ўдзельнікі і ўдзельніцы павінны вырашыць брыф па адным з напрамкаў ад МТБанка і прадставіць свой кейс для ацэнкі журы;
  • на другім этапе судзейства журы вызначаць фіналістаў і фіналістак, якім будзе дадзена магчымасць выступіць на адкрытай абароне перад журы – прафесіяналамі і прафесіяналкамі індустрыі маркетынгу;
  • фінал адбудзецца на Фестывалі рэкламы LAMA, які пройдзе ў кастрычніку 2023 года.

Сёлета ў межах конкурсу для ўдзельнікаў і ўдзельніц пройдуць майстар-класы ад чальцоў журы, варкшопы і бізнес-сняданак ад МТБанка.

Пераможца атрымае 3000 BYN на прафесійнае развіццё ад МТБанка.

Па выніках конкурсу будзе сфарміраваны рэйтынг Young Creators 2023, у які войдуць юнакі і юначкі, якія паказалі найбольш яркія праекты. Рэйтынг распрацаваны ў 2022 годзе для ранжыравання крэатыўных і амбіцыйных маладых людзей, якія хочуць праявіць сябе і прадэманстраваць свой творчы патэнцыял у індустрыі рэкламы і камунікацый. Гэта дапамагае таленавітай моладзі паказаць сябе ў крэатыўнай індустрыі, садзейнічае павышэнню кваліфікацыі маладых спецыялістаў і спецыялістак. А таксама дае магчымасць працадаўцам адабраць перспектыўныя кадры для творчых спецыяльнасцяў.

Падрабязнасці – па спасылцы.