Конкурс вершаў і эсэ, прысвечаных кліматычнаму крызісу «Dissolution»

Конкурс ладзяць Бергенскі міжнародны літаратурны фестываль (LitFestBergen) і даследчы праект “Climate Narratives” Бергенскага ўніверсітэта.

Запрашаюць моладзь ад 18 да 25 гадоў з усяго свету даслаць свае вершы і эсэ, прысвечаныя кліматычнаму крызісу.

Навошта ўдзельнічаць:

  • падборка найлепшых работ будзе апублікавана на старонках Climate Narratives і LitFestBergen, а таксама іх друкаваным выданні;
  • найлепшыя ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць запрошаны на майстар-клас перад фестывалем;
  • пры тваім жаданні твой твор будзе выкарыстаны ў даследаваннях у межах праекта Climate Narratives.

Патрабаванні:

  • абмежаванне ў 1700 слоў для эсэ і 700 — для верша;
  • творы не могуць быць апублікаваны дзе-небудзь да пачатку конкурсу;
  • заяўкі адпраўляюцца на ангельскай мове.

Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае 2000 еўра.

Дэдлайн: 15 кастрычніка

Падрабязней чытай па спасылцы