Курс «МедыяСтарт» у Гародні

«МедыяСтарт» — чатырохмесячны курс пра тое, як ствараць якасны сюжэт з крутымі фота, відэа і анімацыяй. Пасля яго заканчэння ты распрацуеш сваё партфоліо, пратэстуеш уласныя мультымедыйныя прадукты, а таксама засвоіш самыя трэндавыя фарматы для TikTok і YouTube.

На праграме ты навучышся:

  • пісаць навіны, гісторыі, рэпартажы і браць інтэрв’ю,
  • ствараць візуалы без навыку дызайну,
  • працаваць з нейрасеткай (як рабіць слушны запыт для генерацыі тэкстаў і малюнкаў, як за секунды ствараць прывабныя прэзентацыі і гісторыі).

Для каго курс: для старшакласнікаў і старшакласніц, студэнтаў і студэнтак, а таксама тых, хто займаецца журналістыкай, блогерствам ці SMM.

«МедыяСтарт» пачнецца 24.09.2023 і скончыцца 24.01.2024. Заняткі адбываюцца штосераду ў 18:30 і штонядзелю ў 12:00 у Гародні.

Падрабязнасці — па спасылцы. Каб падацца на курс, трэба запоўніць заяўку.