Курс «Падарожжа4Life» у Менску

Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА набірае ўдзельнікаў і ўдзельніц ва ўзросце 14-19 гадоў на навучальны курс Падарожжа4Life міжнароднага праекта Dance4Life.

Падчас навучання ты навучышся разважаць на актуальныя тэмы і станеш больш кампетэнтным у сферы рэпрадуктыўнага здароўя і прафілактыкі ВІЧ. Таксама ў цябе будзе магчымасць пракачаць софт-скілз.

Па выніку навучання ва ўдзельнікаў і ўдзельніц будзе магчымасць атрымаць статус Чалавека Руху і рэалізаваць сваё ўласнае мерапрыемства.

  • Дзе: афлайн, г. Менск
  • Калі: з 2 па 4 лістапада 12.00-17.00

Дэдлайн – 31 кастрычніка.

Рэгістрацыя па спасылцы.