Курс по крэатыўнаму пісьму ад аўтара National Geographic

Курс па крэатыўнаму пісьму ад выкладчыцы, пісьменніцы Кейт Янгдал. Разам з ёй ты падрыхтуеш маналог і дыялог на ангельскай мове, зможаш прыдумаць сюжэт і персанажаў, прадумаць асаблівасці маўлення кожнага і адправіць іх па “шляху героя” на сустрэчу з прыгодамі.

Падчас курса ты створыш тэкст (сцэну, маналог або дыялог) і зможаш прадставіць яго ў фармаце чыткі ў Zoom.

У ходзе навучання, ты:

  • пагрузішся ў сучасныя драматычныя тэмы;
  • даведаешся, як ствараць цікавых персанажаў;
  • асвоіш мастацтва плыўнага ўжывання амерыканскіх гутарковых фраз у маналогах і дыялогах;
  • пазнаёмішся з сакрэтамі ажыўлення сцэны.

Пра выкладчыцу: 

Кейт Янгдал на працягу трыццаці гадоў  пісала ў розных жанрах – ад драмы i дакументальнага кіно да паэзіі і літаратурнай крытыкі. Яе фільмы і тэлевізійныя праекты выходзілі на Geographic, History і PBS. Яна была трэнеркай па драме Whitcomb High School з 2010 па 2015 у Верманце, а таксама супрацоўнічала і навучалася ў такіх карыфеяў тэатра як Dare Clubb і Michael Cadden. Яна мае ступень бакалаўра ангельскай мовы Трыніці-каледжа, Хартфард, Канэктыкут і магістра мастацтваў і ступень магістра пісьменства па ангельскай мове ў каледжы Мідлберы.

Пачатак заняткаў: 19 кастрычніка (анлайн) у 19:00

Працягласць курса: 7 тыдняў (6 заняткаў па 90 хвілін + індывідуальная кансультацыя)

Дэдлайн: 16 кастрычніка

Рэгіструйся па спасылцы