Анлайн-праграма «Включи себя» арганізоўвае лекцыю для тых, хто хоча прасунуцца па кар’ернай лесвіцы. На выступе ты даведаешся, як стварыць эфектыўнае CV і прасунуць профіль у LinkedIn, а таксама атрымаеш практычныя парады па паляпшэнні свайго партфоліа.
Выступае Ганна Палей — прадзюсарка культурніцкіх праектаў, арт-менеджарка, аўтарка адукацыйнай плафтормы Maramora.
Лекцыя будзе складацца з трох блокаў:
- Рэзюмэ і CV: як складаць, вылучаць прафесійны досвед, унікнуць распаўсюджаных памылак.
- Партфоліа: як прэзентаваць у ім свой досвед.
- Linkedin: як стварыць і прасунуць асабісты профіль ды ў чым сіла гэтай сацсеткі.
Падрабязнасці і рэгістрацыя — па спасылцы.
Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!