Лекцыя пра стварэнне CV і партфоліа

Анлайн-праграма «Включи себя» арганізоўвае лекцыю для тых, хто хоча прасунуцца па кар’ернай лесвіцы. На выступе ты даведаешся, як стварыць эфектыўнае CV і прасунуць профіль у LinkedIn, а таксама атрымаеш практычныя парады па паляпшэнні свайго партфоліа.

Выступае Ганна Палей — прадзюсарка культурніцкіх праектаў, арт-менеджарка, аўтарка адукацыйнай плафтормы Maramora.

Лекцыя будзе складацца з трох блокаў:

  • Рэзюмэ і CV: як складаць, вылучаць прафесійны досвед, унікнуць распаўсюджаных памылак.
  • Партфоліа: як прэзентаваць у ім свой досвед.
  • Linkedin: як стварыць і прасунуць асабісты профіль ды ў чым сіла гэтай сацсеткі.

Падрабязнасці і рэгістрацыя — па спасылцы.

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!